Уступ: Cm Bb Eb F Cm Bb Eb F(VIII) Cm Eb F(VIII) Fm(VIII) Уявіце сабе: мы імчымся ў бязьмежнай прасторы. Штохвіліну, штогод мы ляцім у далёкую ціш. А проста цяпер ты стаіш і ўзіраешся ў зоры, На імклівасьць зямлі не зважаеш і ў неба глядзіш. Пройгрыш: Cm Bb Eb F Cm Bb Eb F(VIII) Cm Bb Eb F Не аднойчы, напэўна, шукаў ты на небе сузор'і Назіраў, як імкліва па небе камэты ляцяць Але зоркі мы бачым, калі дазваляе надвор'е І на жаль чалавецтва ня можа на гэта ўплываць І маўклівы спакой у душу нам прыносяць аблокі І ўсё роўна ня здольны ўпарадкаваць думак сваіх Дацягнуцца рукой немагчыма да зорак далёкіх Застаецца нам толькі няскорана марыць пра іх.
Авторские песни – Zory (Цень)
Информация для правообладателей.